1988 г. - дэлегацыя настаўнікаў прымала ўдзел у Выставе дасягненняў народнай гаспадаркі ў Маскве і была ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені і сярэбраным медалём.
1991 г. - пачата работа па ўкараненню профільнага навучання – адкрыта першая профільная філалагічная група.
2000 г. – абласны інавацыйны праекц “Асноўныя заканамернасці пабудовы і функцыянавання цэласнай рэгіянальнай сістэмы адукацыі сельскага раёна" па спецыялізацыі "Сельская гімназія".
2001 г. – адкрыццё першага гімназічнага класа.
18.09.2006-31.08.2017 гг.—школа мела статус гімназіі.
2004 г. – інавацыйны праект абласнога ўзроўню "Камп'ютарныя тэхналогіі арганізацыі навучальнага працэсу і ўпраўленчай дзейнасці".
2005 г. – інавацыйная рэспубліканская пляцоўка "Укараненне мадэлі мультыпрофільнага навучання ў старэйшых класах".
2007 г. – інавацыйная рэспубліканская пляцоўка “Укараненне праграмы падрыхтоўкі вучняў дапрофільнага навучання і арганізацыя профільнага навучання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ва ўмовах сельскага соцыума”.
2007 г. – інавацыйная абласная пляцоўка “Самаразвіццё асобы ва ўстановах адукацыі новага тыпу ва ўмовах функцыянавання аграгарадка”.
2010 г. – інавацыйная рэспубліканская пляцоўка “Укараненне мадэлі ўстойлівага развіцця ў сістэму работы педагагічнага калектыву для павышэння якасці навучання і выхавання вучняў”.
2015 г. – інавацыйны праект “Укараненне мадэлі вусна-гістарычных даследванняў роднага краю як сродак фарміравання сацыяльна-грамадскіх кампетэнцый навучэнцаў”.
2018 г. – інавацыйны праект “Укараненне мадэлі фарміравання нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці вучняў: інтэграцыя вучэбнай і пазавучэбнай дзейнасці ўстановы адукацыі – сацыякультурнага цэнтра рэгіёна”.
2018 г . - адкрыццё раённага рэсурснага цэнтра “Укараненне мадэлі ўстойлівага развіцця ў сістэму работы педагагічнага калектыву для павышэння якасці навучання і выхавання”.
Дасягненні педагогаў:
М.І.Касабуцкі – узнагароджаны нагрудным знакам “Выдатнік народнай асветы БССР”.
В.М.Семяняка – узнагародлжаны нагрудным знакам “Выдатнік адукацыі”. Член Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь.
В.А.Семяняка—узнагароджана нагрудным знакам “Выдатнік адукацыі”.
У 2019 годзе школе ўручаны знак Беларускага грамадскага аб’яднання “Адпачынак у вёсцы” -- КРЭАТЫЎНАЯ ПРАСТОРА - за захаванне мясцовых традыцый і аткыўны ўдзел у развіцці турыстычнага патэнцыялу Зэльвенскага раёна.