Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Князеўская сярэдняя школа”
Праект шостага школьнага дня
Грамадзянска-патрыятычнага накірунку
“Памяці продкаў
будзем дастойны!”
Князева, 2024
Грамадзянска-патрыятычны праект
“Памяці продкаў будзем дастойны!”
Актуальнасць праекта
Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне прадстаўляе сабой мэтанакіраваны працэс фарміравання сацыяльна-каштоўнасных адносін да Радзімы, свайго народа, яго культуры, традыцый і з’яўляецца адной з найбольш важных і значных задач выхавання, так як непасрэдна фарміруе не толькі адпаведны светапогляд непаўналетняга, яго ідэалы і прынцыпы, але і выхоўвае цэласную, адказную, маральна свядомую асобу, якая павінна адэкватна ставіцца да падзей, якія адбываюцца ў свеце і краіне, да культурнай і навуковай спадчыны, гістарычных дасягненняў.
Выхаванню сапраўднага грамадзяніна і патрыёта сваёй краіны ў наш мнагавектарны час надаецца ўсё большае значэнне не толькі на ўзроўні дзяржаўнай улады, але і ва ўсіх яе структурных падраздзяленнях. Сістэма адукацыі не мае права стаяць абасоблена ад рэалізацыі адной з галоўных задач выхавання падрастаючага пакалення, а з улікам рэалій сучаснага часу, яна сама павінна ініцыіраваць праяўленне грамадзянскай актыўнасці ў кожнага маладога чалавека.
Рэалізацыя Праграмы непарыўнага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў шосты школьны дзень на 2024-2025 гг. прадугледжвае мерапрыемствы па фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму ў прадстаўнікоў падрастаючага пакалення праз глыбокае пагружэнне ў гісторыю дзяржаўных святаў беларускага народа, непасрэдны ўдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных юбілейным і памятным датам краіны. Актыўны ўдзел у мерапрыемствах грамадзянска-патрыятычнай, гісторыка-краязнаўчай, ваенна-патрыятычнай накіраванасці дазволіць маладому пакаленню беларусаў набыць неацэнны вопыт і выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю.
Фарміраванне грамадзянска-патрыятычных кампетэнцый, як здольнасці і гатоўнасці чалавека быць актыўным членам сваёй дзяржавы, удзельнічаць у яго стварэнні і функцыянаванні, валодаць пазітыўнымі каштоўнасцямі і якасцямі, здольнымі праяўляць іх у інтарэсах Айчыны, неабходна лічыць цэнтральным у адукацыйным працэсе кожнай навучальнай установы краіны. Сёння неабходна ажыццяўляць выхаванне прынцыпова новай асобы, якая здольна свядома кіраваць не толькі сваім жыццём, але і справамі грамадства.
У фарміраванне такой грамадскай асобы, якая прапагандуе нацыянальныя традыцыі, культурна-гістарычную спадчыну беларускага народа, вядзе актыўную пошукавую, навукова-даследчую, творчую дзейнасць, усведамляе адказнасць за лёс сваёй краіны, гонар за прыналежнасць да дзеянняў сваіх продкаў, дэманструе каштоўнасныя адносіны да Радзімы, разумее важнасць захавання гістарычнай памяці (асабліва аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, ахвярах і гераізме суайчыннікаў) свой уклад павінна ўнесці сучасная адукацыя.
Сёння, калі важнейшым сродкам фарміравання грамадства, умацавання адзінства беларускай дзяржавы з’яўляецца грамадзянска-патрыятычнае выхаванне вучнёўскай моладзі, праект “Памяці продкаў будзем дастойны!” набывае характар актуальнага і прыярытэтнага для ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі.
Мэта і задачы праекта
Мэта праекта – стварэнне аптымальных умоў для ўдасканалення існуючай ва ўстанове адукацыі сістэмы грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў і фарміраванне маральна-ўстойлівай і сацыяльна-актыўнай асобы грамадзяніна-патрыёта, якая адпавядае мадэлі выпускніка школы.
Дасягненне гэтай мэты стала магчымым пры рэалізацыі наступных задач:
- фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі школьнікаў праз удзел у навукова-практычных канферэнцыях, конкурсах, акцыях, мерапрыемствах патрыятычнай накіраванасці;
- актывізацыя дзейнасці школьнага патрыятычнага клуба “Юны Патрыёт” і членаў школьнага савета музея ў пошукава-даследчай і краязнаўчай дейнасці;
- фарміраванне грамадзянска-патрыятычных кампетэнцый школьнікаў з апорай на гістарычнае мінулае беларускага народа і сучасныя дасягненні Рэспублікі Беларусь;
- прэзентацыя станоўчага вопыту па фарміраванні грамадзянска-патрыятычнага выхавання праз сродкі масавай інфармацыі, ленту навін школьнага сайта, сацыяльных сетках;
- наладжванне супрацоўніцтва з сацыяльнымі партнёрамі па пытаннях фарміравання грамадзянска-патрыятычных кампетэнцый праз правядзенне сумесных выхаваўчых патрыятычных мерапрыемстваў.
Тэрміны рэалізацыі праекта
Пачатак: верасень 2024 года
Заканчэнне: бястэрміновы
Кароткае апісанне праекта
У Праграме непарыўнага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі на 2021-2025 гг. грамадзянска-патрыятычнае выхаванне вучняў вызначана як асноўны накірунак ідэалагічнай работы. Патрыятычнае выхаванне пачынаецца з пазнання каштоўнасці Радзімы. Таму вельмі важна менавіта ў школьным узросце далучаць дзяцей да патрыятызму і грамадзянскасці. Выпускнік школы павінен мець актыўную жыццёвую пазіцыю, ведаць асноўныя гістарычныя падзеі развіцця дзяржаўнасці і грамадства, мець уяўленне аб дзяржаўнай арганізацыі Беларусі, ведаць дзяржаўныя сімвалы, святы, палажэнні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, з’яўляцца носьбітам самабытнай беларускай культуры, фізічна і маральна быць гатовым устаць на абарону Радзімы ў любы час.
Грамадзянска-патрыятычны праект “Памяці продкаў будзем дастойны!” арыентаваны на фарміраванне ў вучняў рознага ўзросту пачуцця любові і гонару да сваёй Радзімы, адказнасці за яе будучае, гонару за дасягненні беларускага народа ў розных галінах жыццядзейнасці.
Асаблівая ўвага ў праекце ўдзяляецца на ўключэнне ў выхаваўчую сістэму работы ўстановы адукацыі, асабліва ў рамках шостага школьнага дня, актыўна-дзейнасных форм праяўлення патрыятызму. У рамках праекта праходзяць сустрэчы з жывымі сведкамі ваенных падзей мінулага стагоддзя, запісваюцца ўспаміны, якія складаюць аснову пошукавай дзейнасці вучняў школы. Ушаноўваецца памяць аб героях мінулай вайны, праводзяцца працоўныя акцыі па навядзенні парадку на брацкіх магілах, адкрытыя ўрокі з запрашэннем спецыялістаў, якія валодаюць звесткамі аб ваенных падзеях на Зэльвеншчыне, наладжаны валанцёрскі рух, арганізуюцца экскурсійная дзейнасць і прафарыентацыйныя сустрэчы з прадстаўнікамі ваенных прафесій. У рамках дзейнасці праекта наладжана цеснае супрацоўніцтва з Крамяніцкім сельскім Саветам, філіялам “Князева” ААТ “Агракамбінат “Скідзельскі”, домам культуры в.Самаравічы, РК ГА “БРСМ”. Дадзены праект накіраваны на ўдасканаленне работы па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню сучаснага пакалення школьнікаў.
Этапы рэалізацыі праекта
1 этап: праектны
Мэта: падрыхтоўка ўмоў для рэалізацыі грамадзянска-патрыятычнага праекта праз глыбокі аналіз існуючай сістэмы выхаваня ўстановы адукацыі.
ІІ этап: практычны
Мэта: рэалізацы праекта па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню ў шосты школьны дзень.
План мерапрыемстваў
№ п/п
|
Мерапрыемства
|
Дата, тэрміны правядзення
|
Адказныя выканаўцы
|
1.
|
Правядзенне мерапрыемстваў Памяці, дыялогавых пляцовак прадстаўнікамі органаў выканаўчай і заканадаўчай улады, дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў
|
Пастаянна
|
Шмыгіна А.М., намеснік дырэктара па ВВР
|
2
|
Напаўненне мерапрыемствамі накірунка “Грамадзянскае, патрыятычнае і ідэалагічнае выхаванне” (гадавы план работы дзяржаўнай установы адукацыі “Князеўская сярэдняя школа” раздзел 4. “Выхаваўчая і ідэалагічная работа”)
|
Пастаянна
|
Шмыгіна А.М., намеснік дырэктара па ВВР, Сасноўская Г.І., педагог-арганізатар
|
3
|
Падрыхтоўка інфармацыйна-метадычных матэрыялаў для правядзення гадзін інфарміравання, выхаваўчых гадзін па грамадзянска-патрыятычнай тэматыцы, размяшчэнне матэрыялаў на інфармацыйным стэндзе “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”
|
Пастаянна
|
Шмыгіна А.М., намеснік дырэктара па ВВР, класныя кіраўнікі
|
4.
|
Арганізацыя работы інфармацыйна-прапагандысцкай групы, вялікага вучнёўскага савета, органаў дзіцячага самакіравання, Маладзёжнага парламента
|
Пастаянна
|
Сасноўская Г.І., педагог-арганізатар,
класныя кіраўнікі
|
5
|
Арганізацыя і правядзенне тэматычных выхаваўчых гадзін грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці
|
Згодна выхаваўчых планаў класных кіраўнікоў
|
Шмыгіна А.М., намеснік дырэктара па ВВР (кантроль), класныя кіраўнікі
|
6.
|
Арганізацыя дзейнасці патрыятычнага клуба “Юны Патрыёт” для вучняў 8-9 класаў
|
Пастаянна
|
Саўко Р.Ф., настаўнік гісторыі, кіраўнік ВПВ
|
7.
|
Удзел у раённых, абласных і рэспубліканскіх мерапрыемствах (акцыях, мітынгах, чэленджарах, конкурсах, аглядах і інш.) грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці
|
Пастаянна
|
Адміністрацыя школы, Сасноўская Г.І., педагог-арганізатар, Саўко Р.Ф., кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню
|
8.
|
Падрыхтоўка і правядзенне мерапрыемстваў, прымеркаваных да памятных дат у жыцці беларускага народа: 23 лютага, 9 Мая, 22 чэрвеня—Дня ўсеагульнай трагедыі беларускага народа, 3 ліпеня—Дня Незалежнасці, 12 ліпеня – Дня вызвалення Зэльвеншчыны, 17 Верасня і інш
|
Пастаянна
|
Шмыгіна А.М, намеснік дырэктара па ВВР, Сасноўская Г.І., педагог-арганізатар, Саўко Р.Ф., кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню
|
9
|
Арганізацыя пошукавай дзейнасці з мэтай даследавання гісторыі роднага краю
|
Пастаянна
|
Наруш В.М., намеснік дырэктара па ВВР, Саўко Р.Ф., кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню, Кашчыц Л.Р., загадчык школьнага музея
|
10
|
Арганізацыя экскурсій па гістарычных месцах.
|
Пастаянна,
у час канікул
|
Шмыгіна А.М., намеснік дырэктара па ВВР, класныя кіраўніка
|
11
|
Добраўпарадкаванне і навядзенне парадку ля брацкай магілы ў аг.Князева, магілы невядомага салдата ў в.Крамяніца
|
Пастаянна
|
Саўко Р.Ф., кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню, Сасноўская Г.І., педагог-арганізатар
|
13
|
Правядзенне спартыўных мерапрыемстваў, велапрабегаў, прымеркаваных да 23 лютага, 9 Мая, да Дня ўсеагульнай трагедыі беларускага народа
|
Пастаянна
|
Саўко Р.Ф., кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню, Гойшык І.М. і Суша Н.С., настаўнікі фізічнай культуры і здароўя
|
14
|
Арганізацыя кніжных выстаў, фотавыстаў, фотазон, выстаў малюнкаў, творчых работ, зменных экспазіцый у музеі, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне
|
Пастаянна
|
Шмыгіна А.М., намеснік дырэктара па ВВР, Сасноўская Г.І., педагог-арганізатар, Саўко Р.Ф., кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню, Кашчыц Л.Р., загадчык музея
|
15
|
Дзейнасць валанцёрскага і цімураўскага атрадаў з мэтай аказання дапамогі састарэлым аднавяскоўцам.
|
Пастаянна
|
Сасноўская Г.І., педагог-арганізатар,
Саўко Р.Ф., кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню
|
16
|
Асвятленне мерапрыемстваў грамадзянска-патрыятычнага праекта на сайце школы, у сацыяльных сетках, публікацыі ў раённай газеце “Праца”
|
Пастаянна
|
Педагагічны калектыў
|